Лукашэнка расказаў, колькі пераадолена ўборачнай кампаніі

Па словах кіраўніка дзяржавы, на сёння пераадолены толькі 25-30% усёй уборачнай.
Sputnik

МІНСК, 31 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць комплекснага падыходу да сяльгасработ у перыяд уборачнай, пра гэта ён заявіў у суботу ў ходзе рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён.

Лукашэнка распавёў пра ўраджайнасць пшаніцы на сваіх "сотках"

Беларускі лідар адправіўся ў суботу ў Смалявіцкі раён, дзе яму далажылі як аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, так і аб ходзе ўборачнай.

Даўно не "бітва за ўраджай"

Як адзначыў Лукашэнка, для Беларусі ўборачная даўно не "бітва за ўраджай": у краіне дастаткова тэхнікі, сіл і сродкаў для яе правядзення.

"Памяняўся клімат, і мы спрабуем пакуль годна ўзяць збожжа ад кукурузы, як увесь свет і ЗША - краіна, якая вырабляе больш за ўсё збожжавых. Пераарыентаваліся на кукурузу, сталі апрацоўваць на чвэрць менш збожжавых каласавых. Таму гэта ўжо не бітва. Каля сямі мільёнаў тон атрымалася (сабраць збожжавых без уліку кукурузы - Sputnik). Для Беларусі з такой тэхнікай гэта не праблема", - растлумачыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў у ходзе паездкі Лукашэнкі, уборка збожжавых - толькі частка уборачнай кампаніі і іншых не менш важных палявых работ.

"Мы, напэўна, 25-30% толькі пераадолелі уборачнай", - сказаў прэзідэнт.

Галоўнае - гаспадарскі падыход

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: павінен быць гаспадарскі падыход, нароўні з уборкай збожжа ў гаспадарках трэба рыхтавацца і да ўборкі кукурузы, займацца нарыхтоўкай плодаагародніннай прадукцыі, праводзіць узворванне зямель, рыхтаваць іх пад пасеў азімых, нарыхтоўваць кармы.

Лукашэнка сабраў ураджай кавуноў на прысядзібным участку – відэа

"Мы ўлезлі ва ўборку збожжавых і, груба кажучы, па-сялянску, целяпаемся з гэтымі збожжавымі, забываючы, што адразу пасля ўборкі збожжавых трэба іржышча пралушчыць, пераараць, падрыхтаваць пад азімую сяўбу, пасеяць азімыя", - адзначыў Лукашэнка.

Звярнуў увагу Лукашэнка і на стратэгію па ўраджаі бульбы. Так, прэзідэнт адзначыў важнасць некалькіх аспектаў: закласці ў стабфонды з належнымі ўмовамі захоўвання, забяспечыць гандаль на ўнутраным рынку і экспарт.

Раней у Мінсельгасхарчы праінфармавалі, што да цяперашняга дня беларускія аграрыі намалацілі 6,5 мільёна тон збожжа. У а- Мінская вобласць (1,7 мільёна тон), на другім месцы Брэстчына (1,2), менш за ўсё пакуль у Гомельскай вобласці (682 тысячы).