Нацыянальную літаратурную прэмію ўручылі ў Слоніме

У Слоніме сёння праходзіць свята з нагоды Дня беларускага пісьменства.
Sputnik

МІНСК, 1 вер - Sputnik. Пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі сёння ў Слоніме. Ушанаванне літаратараў адбылося ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства, якое праходзіць у горадзе. 

"Нацыянальная літаратурная прэмія - гэта ўвасабленне сацыяльнай палітыкі дзяржавы, праява клопату пра культуру і мастацтве, пісьменніцкай працы, духоўна-культурнай сферы", - адзначыў старшыня журы конкурсу прафесар Іван Саверчанка, яго словы прыводзіць БелТа.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыняў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

У гэтым годзе за першыя месцы ў розных намінацыях баролісязвыш за 70 аўтараў. Пераможцамі сталі:

  • Лепшы твор прозы - "Геній", Алег Ждан;
  • Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі - зборнік вершаў "Сланечнiк", Мікола Маляўка;
  • Лепшы публітыстычны твор - "VALE!", Віктар Хурсік;
  • Літаратурная крытыка - "Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі", Святлана Калядка;
  • Лепшы твор для дзяцей і юнацтва - "Крылатыя суседзі", "Зачараваная Свіслач", "Кветкі дзівасілу", Уладзімір Ягоўдзік;
  • Лепшы дэбют - "Сэрца Сакрэ", Станіслава Умец.

Нацыянальная літаратурная прэмія была зацверджана ў 2015 годзе. Арганізатарамі конкурсу выступаюць міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.