Лукашэнка адкрыў новую школу ва Уруччы

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што новая школа - падарунак мікрараёну Вялікі Лес.
Sputnik

МІНСК 2 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыў новую школу ў Мінску, ён прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы з нагоды старту 2019/2020 навучальнага года.

Сярэдняя школа №93 адкрылася ў мікрараёне Вялікі Лес (Уручча). Запрасіў на адкрыццё новай навучальнай установы кіраўніка дзяржавы міністр адукацыі Ігар Карпенка - і Лукашэнка запрашэнне прыняў.

"Сёння асаблівы і хвалюючы для ўсіх нас, асабліва для бацькоў і вучняў, дзень. Пачынаецца новы навучальны год - гэта год першы ў гісторыі школы, якую мы ўрачыста адкрываем. Тут усё адбудзецца ў першы раз - першы званок, першыя ўрокі, першае знаёмства вучняў і педагогаў. Тут пачнецца летапіс школьных будняў на многія дзесяцігоддзі наперад, але ўсе вы назаўжды застанецеся ў гэтай гісторыі першымі", - звярнуўся прэзідэнт да прысутных.

Як адзначыў Лукашэнка, новая школа - падарунак мікрараёну Вялікі Лес.

Новая школа размешчана на вуліцы Герояў 120-й Дывізіі. Разлічана навучальная ўстанова на 792 месцы.