З пачаткам вучэбнага года: урачыстыя лінейкі ў школах пройдуць 2 верасня

У гэтым годзе ўстановы адукацыі ў рэспубліцы чакаюць 1 мільён 30 тысяч навучэнцаў, з іх 115 тысяч - першакласнікі.
Sputnik

МІНСК, 2 вер - Sputnik. Лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, пройдуць у панядзелак у школах Беларусі, паведамілі Sputnik у Міністэрстве адукацыі.

Вершы на 1 верасня: збіраемся ў школу

У бягучым годзе Дзень ведаў прыпаў на нядзелю, таму было прынята рашэнне пачаць навучальны год на дзень пазней - 2 верасня.

Урачыстыя лінейкі з нагоды пачатку навучальнага года пройдуць у гэты дзень для першакласнікаў, у іх возьмуць удзел таксама і навучэнцы 11-х класаў.

У першы клас у бягучым годзе па ўсёй рэспубліцы пойдзе больш дзяцей, чым у папярэднім: калі ў 2018-м першакласнікаў было 110 тысяч, то ў 2019-м чакаецца 115 тысяч.

За парты сядуць у панядзелак і астатнія школьнікі - будзе праведзены тэматычны ўрок.

"Для першага ўрока, які пройдзе 2 верасня 2019 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, рэкамендуецца тэма "Занімай, Беларусь Маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!" - паведамілі ў Мінадукацыі.

У ведамстве адзначылі, што словы беларускага песняра сугучныя з тэмай Года малой радзімы, яны падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі.

Кожны першакласнік у гэтым годзе атрымае падарунак ад Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі - кнігу "Беларусь - наша Радзіма" з DVD-дадаткам. Адзначаецца, што выданне змяшчае мноства ілюстрацый, а не дыску знаходзіцца дадатковая інфармацыя, у тым ліку інтэрактыўныя гульні, віктарыны, электронныя размалёўкі, пазлы і іншае.

Усяго ў рэспубліцы ў 2019/20 навучальным годзе свае дзверы для рабят адкрые 2951 установа дашкольнай адукацыі і 3003 - агульнай сярэдняй.

Вучняў чакаюць у гэтым навучальным годзе шэраг навінак, у тым ліку - забарона на другую змену ў малодшых і старэйшых класах.