Радыё

Лукашэнка: давайце дзяцей хоць бы сваіх пашкадуем

Пачаць шырокі міжнародны дыялог і аб'яднаць намаганні заклікаў удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам у Мінску 3 верасня прэзідэнт Беларусі.
Sputnik
Лукашэнка: давайце дзяцей хоць бы сваіх пашкадуем

Аляксандр Лукашэнка назваў тэрарызм адной з самых магутных пагроз глабальнай бяспекі. Ахвярамі рэгулярна становяцца звычайныя людзі, сярод якіх шмат старых, жанчын і дзяцей. Паводле слоў беларускага лідара, з гэтай пагрозай не зможа ў адзіночку справіцца ні адна дзяржава, якім бы сілавым патэнцыялам яна не валодала.

"Калі мы не спынімся, лічыце, што мы зрабілі першы крок да новай вайны. І дай бог, каб гэтая вайна абышлася без ядзернай зброі. Давайце выпрацоўваць нейкія меры і рухацца ў патрэбным кірунку! У адваротным выпадку не толькі нашы дзеці, мы не дажывём да спакойнага сыходу ў той свет. Давайце дзяцей хоць бы сваіх пашкадуем", - заклікаў Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў, што Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, служыць надзейным фарпостам для выяўлення замежных тэрарыстаў і баевікоў у пасажырскіх і міграцыйных патоках. А ўнутры краіны пры гэтым, на шчасце, няма сістэмных прычын для экстрэмісцкай дзейнасці. Бо няма падмурка для рэлігійнай, этнічнай ці сацыяльнай нецярпімасці.