Радыё

Лукашэнка: мой матацыкл не ляціць 180, як "Тэсла", але вельмі прыемна

Прэзідэнт Беларусі прызнаўся, што любіць "круціць педалі" на звычайным веласіпедзе і часам катаецца на электрычнай машыне "Тэсла", якую яму падарыў Ілон Маск.
Sputnik
Лукашэнка: мой матацыкл не ляціць 180, як "Тэсла", але вельмі прыемна

Аб сваім хобі Аляксандр Лукашэнка расказаў падчас гутаркі з вучнямі мінскай школы №93, якую ён наведаў у дзень адкрыцця. Фрагмент гэтай размовы прыводзіць тэлеканал СТБ.

"Я, праўда, не на электрычным веласіпедзе езджу часцей, а кручу педалі звычайнага. У мяне ёсць электрычная машына "Тэсла", я часам яе тэстую. Маск падараваў. Убачыў мяне на матацыкле, "слухай, ён у вас на двухколавым ездзіць". Ёсць самы любімы матацыкл мой - наш Мінскі завод робіць - добрая штука. Вядома, ён не ляціць 180, як "Тэсла", але вельмі прыемна", - распавёў Лукашэнка.

Таксама беларускі лідар патлумачыў, чаму не ездзіць на працу на веласіпедзе. Паводле яго слоў, усё сапсаваў "прэзідэнт Украіны Валодзя Зяленскі", які першым абвясціў пра гэта афіцыйна. Таму Лукашэнке і давялося адмовіцца ад гэтай ідэі, каб людзі не падумалі, што ён за кімсьці спрабуе паўтараць.

Дарэчы, сам Зяленскі, нягледзячы на ​​абяцанні, пакуль на веласіпедзе таксама не ездзіць.