Цукровыя буракі пачалі збіраць у Беларусі

Больш за пяць мільёнаў тон цукровых буракоў плануюць сабраць аграрыі сёлета.
Sputnik

МІНСК, 4 вер - Sputnik. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі пачалі ўборку цукровых буракоў, паведамілі ў Мінсельгасхарчы.

Бурачны дзень, або Як зварыць беларускі боршч

Ужо больш 135 тысяч тон цукровых буракоў прыбрана з беларускіх палёў. Усяго ж да канца ўборачнай плануецца сабраць каля пяці мільёнаў тон буракоў - на 200 тысяч тон больш, чым у мінулым годзе.

"Ураджайнасць склала 436,8 цэнтнера з гектара. Каб заводы маглі прыступіць да планавай перапрацоўкі ўраджаю, на буракапрыёмныя пункты прадпрыемстваў вывезена парадку 97,9 тысяч тон", - распавялі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.

Завяршыць уборку цукровых буракоў плануецца да 1 лістапада.

У цяперашні час у Беларусі чатыры завода па перапрацоўцы цукровабурачнай сыравіны: ААТ "Слуцкі цукрарафінадны камбінат", ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат", ААТ "Скідальскі цукровы камбінат", ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод", агульнай магутнасцю 32,7 тысяч тон перапрацоўкі цукровых буракоў у суткі.