Фотафакт: у Мінску адкрылася выстава Анатоля Дрыбаса

Адзін з самых знакамітых прафесійных фатографаў Беларусі прадставіў свае работы з нагоды юбілею.
Sputnik

Больш за 140 работ беларускага фатографа Анатоля Дрыбаса можна ўбачыць на яго персанальнай выставе, якая адкрылася ў мастацкай галерэі Міхася Савіцкага.

Фотафакт: у Мінску адкрылася выстава Анатоля Дрыбаса

Па словах аўтара, выстава - гэта імправізаваны шпацыр па Мінску, які адкрывае для жыхароў горада яго новыя дэталі. Акрамя таго, у сваіх работах Дрыбас усхваляе прыгажосць беларускай прыроды. Ён шмат падарожнічае па Беларусі ў любое надвор’е, асабліва любіць туман, таму на выставе можна ўбачыць панарамныя пейзажы і тонкія дэталі дзікай прыроды.

Фотафакт: у Мінску адкрылася выстава Анатоля Дрыбаса

Анатоль Дрыбас займаецца фатаграфіяй з 1981 года, яго працы сталі асновай шматлікіх альбомаў пра Беларусь - "Мірскі замак", "Хатынь", "Беларусь замкавая", "Арганы Беларусі" і многія іншыя.

Убачыць фотавыставу, прымеркаваную да 70-годдзя фатографа можна да 15 верасня.