Лета застаецца: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі да канца тыдня

Па прагнозах сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні будзе па-летняму цёпла, а пра тое, што наступіла восень, будуць нагадваць толькі начныя і ранішнія туманы.
Sputnik

МІНСК, 5 вер - Sputnik. Беларусы могуць смела планаваць актыўныя выхадныя на прыродзе: 6-8 верасня ў краіне захаваецца цёплае камфортнае надвор'е, такім прагнозам парадаваў Белгідрамет.

У пятніцу, 6 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Будзе дзьмуць паўднёвы вецер з пераходам на паўночна-заходні слабы да ўмеранага. Ноччу мінімальная тэмпература складзе +7..+12°С, месцамі будзе ўсяго +4..+6°С, днём паветра прагрэецца да +18..+24°С. Атмасферны ціск будзе расці.

У суботу будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Днём у заходніх раёнах краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні і ўсходні ўмераны. Уначы слупок тэрмометра пакажа +6..+11°С, месцамі да +13°С, у сярэдзіне дня - да +17..+23°С, па паўднёвым усходзе - да +25°С.

У нядзелю, 8 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў заходняй, а днём і ў цэнтральнай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Таксама магчымы слабы туман. Чакаецца паўднёва-заходні ўмераны вецер, пры навальніцах - парывісты. У начны час будзе да +8..+15°С, днём тэмпература паветра дасягне +16..+23°С, ва ўсходніх раёнах будзе да +24..+27°С.

У Белгідрамеце таксама папярэдзілі, што ў бліжэйшыя дні ў асноўным па паўднёвым усходзе рэспублікі захаваецца высокая пажаранебяспека. Гэта варта ўлічваць тым, хто сабраўся ў лес за грыбамі або на пікнік.