Лукашэнка пра Брэст-юбіляр: зусім іншы горад

Беларусы павінны, на думку кіраўніка дзяржавы, усё рабіць самі, а калі не хапае навыкаў і ўменняў, авалодваць імі.
Sputnik

БРЭСТ, 6 вер - Sputnik. Брэст папрыгажэў і прыкметна змяніўся, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўнымі калектывамі будаўнічых арганізацый, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні Заходняга абходу.

Лукашэнка адкрыў у Брэсце Заходні абход

Лукашэнка нагадаў, што ў сярэдзіне 70-х гадоў служыў у Брэсце ў пагранічных войсках, быў інструктарам палітаддзела вайсковай часткі Заходняй пагранічнай акругі.

"Ён змяніўся. Брэст стаў сучасным. Зусім іншы горад, нават мяжа, дзе я служыў, зусім іншая стала - дагледжаная, прыгожая", - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

За савецкім часам, па словах прэзідэнта, горадам можна было назваць толькі яго цэнтр і некаторыя раёны.

Беларускі лідар таксама параіў будаўнікам быць больш мабільнымі, асвойваць новыя тэхналогіі, у выпадку адсутнасці працы па асноўнай спецыяльнасці быць гатовымі асвойваць сумежныя.

"Мы павінны ўсё рабіць самі. І нават калі чагосьці калісьці не рабілі - трэба навучыцца, тэхналогій дастаткова. Таму паціху будзем падштурхоўваць вас да таго, каб вы асвойвалі новыя тэхналогіі", - сказаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што канкурэнцыя ў будаўнічай сферы ў цяперашні час сур'ёзная, профільным арганізацыям прыходзіцца няпроста. І ў краіне не заўсёды хапае сродкаў, каб заняць ўсіх будаўнікоў. Але губляць спецыялістаў і калектывы Лукашэнка не гатовы.

"Я вас проста агітую на тое, каб мы захавалі будаўнічыя калектывы. І калі не такімі аб'ектамі загрузіць, ня жыллём, то дзесьці, напэўна, трошкі і перапрафілявацца, каб блізкія працы выконваць. Але абавязкова захаваць працоўныя калектывы", - падкрэсліў ён .

"Абсалютна ўсё змянілася" - Лукашэнка параўнаў сучасны Брэст з горадам часоў сваёй маладосці.