Раўнапраўе ў школьных сталовых: абеды сталі аднолькавымі для ўсіх

Усе вучні - і тыя, хто харчаващся за кошт бюджэту, і тыя, хто купляў абеды за бацькоўскія грошы, атрымаюць меню з аднолькавым выбарам страў.
Sputnik

МІНСК, 6 вер - Sputnik. Усе катэгорыі вучняў цяпер будуць атрымліваць у школьных сталовых аднолькавыя абеды, запэўніў Sputnik дырэктар Камбіната школьнага харчавання горада Мінска Сяргей Васіленка.

Чыпсы, жвачкі, газіроўка - што яшчэ нельга прадаваць у школах?
"Цяпер усім навучэнцам 5-11 класаў на выбар будзе прапаноўвацца два комплексы: адзін з супам, адзін без. Калі раней настаўнікі паведамілі толькі пра тое, які комплекс абралі "платнікі", цяпер у заяўках з'явіцца яшчэ адна графа, дзе будуць адзначаць, што выбралі дзеці, якія харчуюцца за кошт дзяржаўных сродкаў", - удакладніў ён.

Пры гэтым Васіленка адзначыў, што аб'ём порцый і колькасць страў у меню не зменяцца.

Як і раней, ільготныя катэгорыі навучэнцаў будуць мець розныя варыянты харчавання ў залежнасці ад часу знаходжання ў школе: адна-, двух- і трохразовае.

У цяперашні час пры аднаразовым харчаванні абед для льготных катэгорый навучэнцаў абыходзіцца дзяржаве ў 2,33 рубля (для дзяцей 11-13 гадоў) і 2,44 рубля (для падлеткаў 14-17 гадоў).

Пры двух-і трохразовым харчаванні абеды каштуюць адпаведна 1,96 рубля і 2,14 рубля.

У Беларусі зацвердзілі сан-эпідпатрабаванні да ўстаноў адукацыі

Васіленка удакладніў, што для забеспячэння кошту абеду на адным узроўні разглядаецца пытанне аб павелічэнні датацый з бюджэту. Але яны спатрэбяцца толькі на абеды тым вучням, якія харчуюцца ў школе некалькі разоў.

Мяркуецца, што абеды за 1,96 і 2,14 рубля падаражэюць адпаведна да 2,33 і 2,44 рубля. Кошт аднаразовага харчавання застанецца ранейшым і датацый не запатрабуе.

Нагадаем, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 2 верасня падчас наведвання сталовай школы №93 у Мінску звярнуў увагу на тое, што навучэнцы розных катэгорый харчуюцца па-рознаму: у прыватнасці, дзеці льготных катэгорый не мелі права выбару страў. Ён запатрабаваў урэгуляваць пытанне і зрабіць харчаванне для ўсіх вучняў аднолькавым.