МІНСК, 7 вер - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала абмен затрыманымі асобамі паміж Расіяй і Украінай, паведамляе Sputnik.
У суботу, 7 верасня, Масква і Кіеў правялі абмен затрыманымі асобамі па формуле "35 на 35".
"Гэта вельмі значны крок, высакародная справа. Мы шчыра гэтаму рады, перш за ўсё, па-чалавечы. Людзі вярнуцца да сваіх родных і блізкіх, што можа быць важней", - сказаў Sputnik афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
У ведамстве адзначылі, што такім чынам гуманітарны працэс зрушаны з мёртвай кропкі.
"Мы лічым, што гэта вельмі станоўчыя зрухі, канкрэтныя дзеянні, выкананне важнага пункта Мінскіх пагадненняў. І мы гэта горача вітаем. Так, гэта першы крок. Ён заўсёды даецца цяжка. Але прэзідэнт Беларусі пастаянна падкрэсліваў неабходнасць шчырай зацікаўленасці ўсіх бакоў ва ўрэгуляванні сітуацыі. Разумеем, што сёння зрушыць працэс з мёртвай кропкі можна толькі, калі пачынаць з малых крокаў", - дадаў Глаз.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС адзначыў, што ў Мінску спадзяюцца на працяг пазітыўнага руху, які павіннаен у выніку прывесці да міру.
"Беларусь рабіла і будзе рабіць для гэтага ўсё што ад яе залежыць", - сказаў на заканчэнне Глаз.