"Міс Беларусь" Васілевіч ідзе ў дэпутаты

Балатавацца Марыя Васілевіч будзе ў сталічнай Кальварыйскай акрузе №104.
Sputnik

МІНСК, 9 вер - Sputnik. Пераможца конкурсу "Міс Беларусь" Марыя Васілевіч будзе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, паведамляе Sputnik.

Марыя Васілевіч перамагла ў нацыянальным конкурсе "Міс Беларусь" у 2018 годзе. Пасля перамогі ў шоу дзяўчыну неаднаразова заўважалі ў кампаніі кіраўніка дзяржавы - так, яна секла разам з прэзідэнтам дровы, а таксама наведвала з Аляксандрам Лукашэнкам спаборніцтвы ў рамках Еўрапейскіх гульняў. Акрамя таго, падчас адной з сустрэч кіраўнік дзяржавы прапанаваў ёй кіраваць калгасам.

Лукашэнка ўзнагародзіў Васілевіч, з якой вальсаваў і сек дровы

Як стала вядома пасля пасяджэнняў акруговых выбарчых камісій, сама Васілевіч таксама хоча пайсці ў палітыку. Так, яна вылучана кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у сталічнай Кальварыйскай акрузе №104.

Канкурэнты Васілевіч у акрузе - актывіст Максім Вінярскі і дырэктар раённага "Рэмаўтадору" Генадзь Насевіч.

Сярод іншых вядомых прэтэндэнтаў на пасаду парламентарыя можна назваць кіраўніка "Белай Русі" Генадзя Давыдзьку, тэлевядучага Тэнгіза Думбадзе, а таксама суддзю Вярхоўнага суда Святлану Любецкую.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў працягнецца да 8 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.