Відэа

Тысячагоддзе Брэста: старадаўнія танцы, дуда і дамы ў жакардзе

Брастчан навучылі танцаваць старажытныя танцы і дазволілі пагрукаць у барабан, як гэта рабілі ў XVII стагоддзі. Глядзіце на відэа, як танчылі і якую музыку слухалі продкі.
Sputnik

Нават ваенныя гукі барабана былі мірнымі - біліся брастчане ў гэты дзень толькі на пацеху публіцы. А потым прымаліся развучваць старадаўнія танцы пад гукі беларускай дуды.

Так, тысячагоддзе горада святкавалі не толькі карнавалам і феерверкам, але і ўспаміналі продкаў, дзякуючы якім доўгая гісторыя горада над Бугам апынулася магчымай.

Рэканструктары не проста надзелі на сябе касцюмы, стылізаваныя пад далёкую эпоху, але і распавядалі ўсім зацікаўленым, чым жылі на Брэстчыне ў часы Рэчы Паспалітай, чым займаліся, што слухалі, як ваявалі і як не хацелі ваяваць.

А дзеці маглі проста сфатаграфавацца з каларытнымі шляхціцамі. Глядзіце на відэа, як святкавалі тысячагоддзе Брэста на месцы старажытнага гарадзішча.