Скрыпчанка пакінуў "Тарпеда-БелАЗ"

Каманду да матчу з гродзенскім "Нёманам" будзе рыхтаваць Сяргей Зяневіч.
Sputnik

МІНСК, 10 вер - Sputnik. Беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера жодзінскага футбольнага клуба "Тарпеда-БелАЗ", паведамілі ў прэс-службе "аўтазаводцаў".

"На праведзенай сёння сустрэчы кіраўніцтва ФК "Таперда-БелАЗ" з Вадзімам Віктаравічам Скрыпчанкам было дасягнута пагадненне аб спыненні супрацоўніцтва са спецыялістам", - распавялі ў камандзе.

У клубе падзякавалі Скрыпчанку за сумесную працу і пажадалі яму поспехаў у будучыні.

Каманду да матчу супраць гродзенскага "Нёмана", якая адбудзецца 14 верасня, будзе рыхтаваць Сяргей Зяневіч.

Нагадаем, Скрыпчанка прыйшоў у "Тарпеда-БелАЗ" у пачатку сезона. Пасля 20 тураў каманда займае шостае месца ў табліцы - 32 ачкі.