Тэлевядучы і шоўмен Яўген Перлін распавёў для "Франтавога альбома" гісторыю свайго дзядулі - Ізраіля Майсеевіча. Старшы сяржант ваяваў у артылерыі, прайшоў Сталінград, вызваляў Вену і Будапешт.
У інтэрв'ю для праекта "Франтавы альбом" Яўген аднавіў баявы шлях дзеда і распавёў, як у таго атрымлівался выжываць у моманты на валасок ад смерці.
Жывых герояў Вялікай Айчыннай вайны - усё менш. Сумесны праект Sputnik Беларусь і Wargaming дапаможа захаваць памяць пра іх. Сваю відэагісторыю для "Франтавога альбома" можа расказаць кожны. Для гэтага 15 верасня варта прыйсці на Дзень танкіста ў мінскі парк Перамогі, дзе з 14:00 будзе працаваць здымачны павільён Sputnik Беларусь.
Вашы апавяданні будуць апублікаваныя на сайтах Sputnik і "Франтавы альбом".