Беларусь адправіць у Венесуэлу антыбіётыкі і абязбольвальныя

Гуманітарная дапамога Мінска Каракасу ўключыць 32 назвы лекавых сродкаў (усе яны айчыннай вытворчасці).
Sputnik

МІНСК, 13 вер - Sputnik. Беларусь бязвыплатна адправіць у Венесуэлу лекі на суму больш за 442 тысячы рублёў, адпаведнае рашэнне прыняў Саўмін.

Чарговую гуманітарную дапамогу Венесуэле беларускі ўрад вырашыў вылучыць у выглядзе лекаў айчыннай вытворчасці.

МАРГ: кошты на лекі за паўгода выраслі ўсяго на 0,8%

Так, у Венесуэлу накіруецца груз з 32 найменняў лекавых сродкаў. Даражэй за ўсё абыйдзецца сродак ад ціску "Моксанідзін" (104.500 рублёў). На антыбіётык "Плевілокс" ("моксіфлаксацыну") выдаткуюць 96120 рублёў.

Таксама ў пераліку - кроплі для вачэй, некалькі найменняў абязбольвальных, супрацьгрыбковыя прэпараты і прэпарат, які ўжываецца для лячэння герпесу, лішаю і вятранкі "Ацыклавір".

Агульны кошт грузу перавысіць 442 тысячы рублёў - гэта значыць больш за 210 тысяч долараў у эквіваленце.

Адказным за водпуск лекаў прызначылі холдынг "Белфармпром". Садзейнічанне ў дастаўцы грузу будуць аказваць БелГПП, Мінтранс, МЗС і канцэрн "Белнафтахім" - кожны па сваёй кампетэнцыі.