Дзень горада святкуюць сёння ў Мінску

У суботу сталіца святкуе свой 952-і "дзень нараджэння", мінчане і госці змогуць адзначыць Дзень горада ў месцах масавых гулянняў.
Sputnik

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Дзень горада адзначаюць у суботу ў Мінску, усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах, паведамляе Sputnik.

Дзень горада Мінска - 2019: месцы і час святочных падзей і салюту 14-15 верасня

У суботу, 14 верасня, беларуская сталіца адзначае свой 952-і "дзень нараджэння". Мінчан і гасцей горада чакаюць розныя святочныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя сталічнымі ўладамі. Народныя гулянні пройдуць адразу на некалькіх пляцоўках у цэнтры і ў кожным раёне Мінска.

Так, на пляцоўцы каля Палаца спорту пройдзе закрыццё мотасезона H.O.G. Rally Minsk 2019. Тут выступяць мотакаскадзёры, пройдзе мотапарад, будзе працаваць фуд-корт. Увечары чакаецца канцэрт гурта "7Б" і рэпера ST.

У Верхнім горадзе днём пройдуць мерапрыемствы ў рамках праекта "Мінск інтэрнацыянальны". Увечары на пляцоўцы каля гарадской Ратушы выступяць артысты балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

У Парку Перамогі пройдзе фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны". У ім возьмуць удзел клубы рэканструктараў з Беларусі, Украіны, Расіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША і Кітая. Гасцям пакажуць старажытны побыт, для іх правядуць розныя майстар-класы і зладзяць відовішчныя паядынкі.

Увечары на Кастрычніцкай плошчы ўзнагародзяць "Мінчан года". Цырымонію завершыць святочны канцэрт з удзелам прэзідэнцкага аркестра.

Завершыцца святкаванне Дня горада музычна-піратэхнічным феерверк-шоу ў раёне Палаца спорту. Святочныя мерапрыемствы працягнуцца ў нядзелю.