МІНСК, 14 вер - Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па тэлефоне павіншаваў расійскага калегу Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.
Тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве беларускага прэм'ера.
"Сяргей Румас павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння. Таксама ў рамках размовы былі абмеркаваныя актуальныя для двухбаковых адносінаў пытанні інтэграцыйнага парадку дня", - паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-службе ўрада Беларусі.
Румас пажадаў расійскаму прэм'еру моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту.
Кіраўнік расійскага ўрада нарадзіўся 14 верасня 1965 года ў Ленінградзе.