МІНСК, 15 вер - Sputnik. Пераможцам асноўнага забегу на 21 кіламетр стаў прадстаўнік Эрытрэі Берхан Хідру Афеверкі, другім стаў украінец Мікалай Юхімчук, трэцяе месца - кеніец Давід Кіптуі Тарус.
Лепшай сярод жанчын стала беларуская ўдзельніца Ніна Савіна. Для беларускі, якая ўжо некалькі гадоў удзельнічае ў спаборніцтве, гэтая перамога стала першай. Акрамя таго, яна ўстанавіла рэкорд Мінскага паўмарафону.
"Я вельмі шчаслівая, што перамагла, тым больш упершыню за столькі гадоў. Я ўстанавіла свой асабісты рэкорд на такой трасе. Яна адна з самых складаных. Гэта пастаянныя пад'ёмы, вельмі крутыя. Я б сказала, вельмі сілавая траса. Трываць і яшчэ раз трываць", - сказала пасля фінішу пераможца.
Яна таксама падзялілася сакрэтам, што самы лепшы сняданак перад стартам - аўсяная каша.
Чэмпіёнка Мінскага паўмарафону-2019 пажадала ўдачы ўсім аматарам бегу, якім яшчэ толькі трэба будзе фінішаваць.
"Я жадаю ім добрага настрою, надвор'е для старту вельмі добрае, хай усміхаюцца і ставяць свае асабістыя рэкорды", - сказала Савіна.