Адна з самых незвычайных пляцовак у Дзень горада разгарнулася каля музея Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўляюць старажытны Мінск, прычым паглядзець можна на самыя розныя эпохі - ад каменнага веку да Другой сусветнай вайны.
Тут і рыцарскія баі, і стральба з лука, і сапраўдная кузня (можна паназіраць за працай майстроў). Само сабой, тут жа ёсць і горад майстроў, так што можна прыкупіць сувенір на памяць пра свята.
На рыцарскіх баях не абышлося без траўмы, але вядучы турніру жартуе - запал да гістарычнай рэканструкцыі ўжо сам па сабе хвароба, вылечыць якую вельмі складана. Заразіць гэтым запалам сёння спрабавалі ўсіх гледачоў.
Тут жа можна было ўбачыць самую незвычайную ляльку дня - вялізнага чорнага цмока. Яго суправаджала дзяўчына ў старажытных вопратках, а непадалёк стаяў трон, які вартаваў рыцар, які прыехаў з Ліды.
Да самага вечара ў канцэртнай зале Верхні горад будуць заключалі шлюбы - некаторы маладыя нават не ведалі, што абраная імі дата выпадае на Дзень горада, і таму не думалі, што святкаванне будзе такім маштабным.
Глядзіце на відэа, якімі рознымі і не падобнымі адна да адной атрымаліся пляцоўкі, дзе можна было адзначыць сёння Дзень нараджэння Мінска.