МІНСК, 16 вер - Sputnik. Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвід Хэйл наведае Мінск 17 верасня, адпаведную інфармацыю ў панядзелак пацвердзілі ў МЗС Беларусі.
Аб магчымым візіце намесніка дзяржсакратара ў Мінск стала вядома раніцай, аднак афіцыйнага пацверджання да цяперашняга моманту не было.
"17 верасня 2019 года чакаецца візіт у Беларусь намесніка дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Амерыкі па палітычных справах Дэвіда Хэйла", - паведаміў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз.
Па словах прадстаўніка МЗС, праграмай знаходжання запланаваны сустрэча намесніка дзяржсакратара на вышэйшым узроўні і перамовы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем.
"Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі", - дадаў Глаз.
Не так даўно Беларусь наведваў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан. Чыноўнік сустракаўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем. Зрэшты, канкрэтных дамоўленасцей дасягнута на сустрэчах не было. Неўзабаве пасля візіту ў рэспубліку Болтан пазбавіўся пасады - не пагадзіўся з Трампам ў палітыцы па Паўночнай Карэі і Ірану.