Пераможцы матчу Еўропа - ЗША паедуць на чэмпіянат свету ў Катар

Амаль 30 спартсменаў увайшлі ў склад зборнай, сярод іх лідары каманды - Максім Недасекаў, Эльвіра Герман і Анастасія Мірончык-Іванова.
Sputnik

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Дваццаць восем чалавек прадставяць Беларусь на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Катары, паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК).

Лукашэнка паабяцаў зрабіць Мінск сталіцай ЗША

Сусветнае першынство па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Досе з 27 па 6 кастрычніка.

"У спісе 28 спартсменаў, сярод якіх і лідары зборнай: Таццяна Халадовіч (кіданне дзіды), Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Ірына Жук (скачок з шастом), Эльвіра Герман (100 м з бар'ерамі) і Анастасія Мірончык-Іванова (скачкі у даўжыню)", - распавялі ў НАК.

Суразмоўцы агенцтва звярнулі ўвагу, што ў спаборніцтвах не прыме ўдзел бягуха Аліна Талай. Раней беларуская спартсменка абвясціла, што не зможа выступіць на ЧС з-за траўмы.

На апошнім ЧС у 2017 годзе ў Лондане Беларусь не выйграла ні аднаго медаля. У Пекіне ў 2015-м беларусы ўзялі золата і бронзу.

Нагадаем, на лёгкаатлетычным матчы Еўропа - ЗША, які прайшоў у Мінску, Недасекаў і Мірончык-Іванова сталі першымі ў сваіх дысцыплінах. Еўрапейская зборная перамагла ў матчы.