Беларусы змогуць лятаць на адпачынак за 13 тысяч кіламетраў без візы

Неабходнасць атрымання візы неўзабаве можа перастаць быць перашкодай для наведвання беларусамі Уругвая.
Sputnik

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў заключэнне дагавора з Уругваем аб узаемнай адмене віз. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў у сераду, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэюць з 12 студзеня 2020 года

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект Пагаднення паміж Беларуссю і Усходняй Рэспублікай Уругвай аб узаемнай адмене віз: ён стане асновай для правядзення перамоў.

Адзначаецца таксама, што на правядзенне перамоў па праекце двухбаковага пагаднення, як і на яго падпісанне, упаўнаважана Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Зыходзячы з перспектыў падпісання дакумента, неабходнасць атрымання візы неўзабаве можа перастаць быць перашкодай для наведвання беларусамі Уругвая. Разам з тым, кошт пералёту ў адзін бок пачынаецца прыкладна ад двух тысяч долараў. А квіток на рэйс Мінск - Монтавідэа айчыннай авіякампаніі Belavia абыйдзецца ў прыблізна ў сем тысяч рублёў у адзін бок. Па прамой ад беларускай сталіцы да Монтавідэа - 12 687 кіламетраў.

Уругвай можа стаць 45-й па ліку краінай, у якую беларусы могуць патрапіць без візы. У цяперашні час у пералік на сайце МЗС уключаны 44 дзяржавы (у іх ліку Мексіка, В'етнам, Ізраіль, Сербія і Куба), аднак для наведвання некаторых з іх абавязкова наяўнасць шэнгенскай або амерыканскай візы.