Беларуская спявачка Валерыя Садоўская выпусціла песню на ўкраінскай, прэм'ера яе сінгла "Вбіла мілого" адбылася напярэдадні.
Для беларускі гэта першы ўласны сінгл на ўкраінскай мове - яго яна вывучыла ў Кіеве, дзе Садоўская жыве і працуе апошнія некалькі гадоў.
Валерыя Садоўская вядомая як пераможца шоу "Акадэмія талентаў". Пазней артыстка стала фіналісткай украінскага "Голаса" і выходзіла ў фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі.