Фота

Нават дождж не напалохаў: як прайшлі Дажынкі ў Крупіцы

Sputnik

Свята збору ўраджаю і ўшанавання лепшых хлебаробаў Мінскага раёна прайшло ў аграгарадку Крупіца.

Урачыстае шэсце стартавала ад мясцовага Дома культуры, дзе размясціўся кірмаш. Сваю прадукцыю прадставілі мясцовыя вытворцы і рамеснікі. Вырабы з саломкі, ручнікі, упрыгажэнні і адзенне з нацыянальным арнаментам, а таксама збожжа, агародніна і садавіна – вось пацверджанне таго, што ўраджай атрымаўся багатым, не горш чым на прысядзібным участку прэзідэнта.

Асаблівы пункт свята – выстава караваяў гаспадарак Мінскага раёна. Боханы хлеба, упрыгожаныя як сапраўдныя творы мастацтва, выглядаюць на зайздрасць замежным кандытарам.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшло свята ўраджаю ў аграгарадку Крупіца.

1 / 19
Дажынкі прайшлі ў аграгарадку Крупіца Мінскага раёна.
2 / 19
Дажынкі - гэта свята збору ўраджаю і ўшанавання лепшых хлебаробаў.
3 / 19
Падрыхтоўка да Дажынак у беларускіх рэгіёнах пачынаецца за некалькі месяцаў да правядзення мерапрыемстваў.
4 / 19
Свае дасягненні звычайна прадстаўляюць усе сельсаветы раёна.
5 / 19
Мясцовыя калектывы спяваюць і танчаць.
6 / 19
Абавязковы пункт праграмы - ушанаванне лепшых хлебаробаў.
7 / 19
На свята прыязджаюць дарослыя і дзеці.
8 / 19
Свята звычайна пачынаецца з урачыстага шэсця.
9 / 19
У Крупіцы яно стартавала ад мясцовага Дома культуры.
10 / 19
І прайшло па галоўнай вуліцы.
11 / 19
Тут жа размсцілася сцэна, на якой выступалі мясцовыя калектывы.
12 / 19
Побач працаваў кірмаш.
13 / 19
Сваю прадукцыю прадставілі мясцовыя вытворцы і рамеснікі.
14 / 19
Вырабы з саломкі, ручнікі, упрыгажэнні і адзенне з нацыянальным арнаментам, а таксама збожжа, агародніна і садавіна – вось пацверджанне таму, што ўраджай атрымаўся багатым, не горш чым на прысядзібным участку прэзідэнта.
15 / 19
Зладзілі ў Крупіцы і выставу караваяў.
16 / 19
Прыгожыя боханы хлеба збіралі з усіх куткоў раёна.
17 / 19
Такім караваям пазайздросцяць нават замежныя кандытары.
18 / 19
На свята ў Крупіцу часта прыязджаюць госці з другіх раёнаў і нават абласцей.
19 / 19
Дажынкі - сапраўдны брэнд беларускіх рэгіёнаў.