Фота

Каму ўручылі Emmy 2019 - цырымонія ў Лос-Анджэлесе

Sputnik

Сярод пераможцаў гэтага года было так шмат брытанцаў, што гэта стала падставай для аднаго з выступоўцаў на цырымоніі пажартаваць пра тое, што жыхарам "туманнага Альбіёна" трэба забараніць уезд у ЗША.

Галоўную ўзнагароду заваяваў апошні сезон серыяла "Гульня тронаў". Таксама сярод пераможцаў такія праекты як "Чарнобыль", "Дрэнь", "Озарк", "Забіваючы Еву", "Поза".

Сярод зорных вядучых на цырымоніі ўручэння ўзнагарод з'явіліся Кім Кардаш'ян і Кендал Джэннер, Бэн Стылер, Майкл Дуглас, Саша Барон Коэн, Зендая і іншыя.

1 / 16
Акцёр Адам Дывайн падчас выступу на цырымоніі ўручэння 71st Emmy Awards у Лос-Анджэлесе.
2 / 16
Кім Кардаш'ян і супермадэль Кендал Джэннер выйшлі і на сцэну, каб абвясціць пераможцаў.
3 / 16
Серыял тэлеканала HBO "Гульня тронаў", заключны восьмы сезон якога выйшаў на экраны ў гэтым годзе, заваяваў галоўную ўзнагароду тэлеакадэміі ЗША Emmy.
4 / 16
З'яўленне Гамера Сімпсана на экране падчас 71-ой цырымоніі Эмі ў Лос-Анджэлесе.
5 / 16
Брытанская актрыса Фібі Уолер-Брыдж зарабіла ўзнагароду за серыял "Дрэнь", дзе яна выступіла яшчэ і сцэнарыстам, за што таксама атрымала Emmy.
6 / 16
Акцёр Бэн Стылер на цырымоніі ўручэння 71st Emmy Awards ў Лос-Анджэлесе.
7 / 16
Акцёрскі склад серыяла "Чарнобыль" на ўручэнні прэміі "Эмі" за лепшы міні-серыял. У цэнтры - сцэнарыст Крэйг Мазін, за ім справа і злева - выканаўцы галоўных роляў Стэлан Скарсгард і Джарэд Харыс.
8 / 16
Акцёр Білі Портер заваяваў Emmy за лепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле "Пастава". Эпатажны акцёр прыйшоў на цырымонію ў ззяючым пінжаку, упрыгожаным больш за 50 тысячамі крышталяў, штанах, на якіх зіхацелі больш за 79 тысяч крышталяў, і асіметрычным капелюшы.
9 / 16
Джэйсан Бейтман ("Лепшы рэжысёр") і Джулія Гарнер ("Лепшая жаночая роля другога плана") атрымалі Emmy за серыял "Озарк".
10 / 16
Актрыса Віёла Дэвіс, намінантка гэтага года за лепшую жаночую ролю ў серыяле "Як пазбегнуць пакарання за забойства", прадстаўляе пераможцаў.
11 / 16
Здзіўленая Джодзі Комер. Брытанская актрыса заваявала ўзнагароду за лепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле "Забіць Еву". У намінацыі былі таксама прадстаўлены Эмілія Кларк ("Гульня тронаў"), Робін Райт ("Картачны домік"), Віёла Дэвіс ("Як пазбегнуць пакарання за забойства"), Сандра Аб ("Забіваючы Еву"), Лора Лінні ("Озарк" ) і Мэндзі Мур ("Гэта мы").
12 / 16
Акцёры Кэтрын Зэта-Джонс і Майкл Дуглас на цырымоніі ўручэння 71st Emmy Awards у Лос-Анджэлесе.
13 / 16
Саша Барон Коэн і Айла Фішэр на 71-ой цырымоніі Эмі ў Лос-Анджэлесе.
14 / 16
Акцёры і здымачная група серыяла "Гульня тронаў" з узнагародай за "Лепшы драматычны серыял". Акрамя галоўнай перамогі і ўзнагарод у тэхнічных катэгорыях, "Гульню тронаў" адзначылі за "Лепшую мужчынскую ролю другога плана".
15 / 16
Акцёр Пітэр Дынклэйдж, які выканаў ролю Тырыёна ў "Гульне тронаў", з узнагародай "Лепшы акцёр другога плана ў драматычным тэлесерыяле".
16 / 16
Актрыса Зендая на цырымоніі ўручэння 71st Emmy Awards у Лос-Анджэлесе.