Чатыры новыя крамы duty free з'явяцца на ўездзе ў Беларусь

Людзі змогуць рабіць пакупкі ў крамах бяспошліннага гандлю і правозіць набытыя рэчы ў рамках нормаў, якія дзейнічаюць у ЕАЭС.
Sputnik

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Чатыры новыя крамы duty free плануюць адкрыць у аўтамабільных пунктах пропуску на ўездзе ў Беларусь, пра гэта паведаміў у аўторак першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын.

Ліміты на бяспошлінныя пасылкі павялічаны: можна замовіць на 200 еўра

Пытанне аб развіцці гандлю duty free ў Беларусі абмеркавалі на нарадзе ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пасля нарады Турчын распавёў, што ў цэлым кіраўнік дзяржавы падтрымаў унесеныя рознымі органамі прапановы.

"Дадаткова будзе забяспечана функцыянаванне яшчэ чатырох магазінаў бяспошліннага гандлю, якія будуць працаваць на ўезд", - цытуе БелТА словы першага віцэ-прэм'ера.

Па словах Турчынава, пасля гэтага колькасць магазінаў бяспошліннага гандлю на ўездзе ў Беларусь дасягне пяці. "Пяць - гэта аптымальна. Мы паглядзім па выніках 2019 года, дамо адпаведную ацэнку. Будзем уважліва маніторыць гэтую працу, каб мы былі дакладна перакананыя, што гэтыя крамы прыносяць карысць нашай краіне", - падкрэсліў ён.

Калі запрацуюць новыя duty free, стане вядома ў бліжэйшы час.

"У цэлым рашэнне падтрымана, урад сумесна з Упраўленнем справамі ў бліжэйшы час унясе на разгляд Прэзідэнта адпаведны праект распараджэння. Як толькі Прэзідэнт падпіша распараджэнне, гэтыя крамы пачнуць працаваць", - запэўніў Турчын.

Паколькі падобныя duty free знаходзяцца да заканчэння зоны мытнага кантролю, супрацоўнікі мытных органаў будуць праводзіць стандартныя працэдуры дагляду. Пры гэтым людзі змогуць рабіць пакупкі ў рамках нормаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ЕАЭС.

Першы віцэ-прэм'ер перакананы, што тавары, якія рэалізуюцца ў магазінах бяспошліннага гандлю - алкаголь, парфумерыя і тытунь, не будуць канкурэнтамі для айчынных прадуктаў. "Як правіла, гэты асартымент не перасякаецца з тым асартыментам, які выпускаюць нашы вытворцы", - растлумачыў ён.

Важна тое, што падаткі, якія выплачваюць duty free, ідуць у беларускі бюджэт. "І мы чалавеку даем права выбару: купіць гэтыя тавары на тэрыторыі сумежных дзяржаў (ад гэтага ні бюджэт, ні суб'екты гаспадарання не атрымліваюць нічога) альбо ўсё-ткі прагаласаваць рублём у гэтых крамах", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Турчын.