У Беларусь прыйшлі халады і замаразкі.
Першы восеньскі туман заспеў фатографа Sputnik Альфрэда Мікуса на Пастаўшчыне.
Ён распавядае: "Пакуль не было сонца, шэра-блакітны туман распаўзаўся паміж дрэвамі. Як толькі пачалі з'яўляцца першыя прамяні, адразу стаў выяўляцца колер. Спыніўся спачатку ў бярозавым гаі, потым у сасновым бары. Вельмі прыгожа сонца пачало асвятляць хвоі: туман пайшоў уверх, а па моху сталі плыць яркія плямы сонца. Каля паўтары гадзіны я ўсё не мог спыніць фотаздымку! За Мядзелам туман стаў рассейвацца, але я заўважыў у лесе восеньскае павуцінне і зноў завіс. Потым туман сышоў, і пад прамянямі сонца стала парыць свежая ралля".