Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў Алу Пугачову ордэнам Дружбы народаў

Узнагароды спявачка ўдастоена за значны ўклад у развіццё эстраднага мастацтва, а таксама ўмацаванне культурных сувязяў паміж Расіяй і Беларуссю.
Sputnik

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Дружбы народаў расійскую спявачку Алу Пугачову, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларуская пісьменніца Дыяна Балыка: "Чакаю званка з Галівуда"

Указ аб прысуджэнні выканаўцы ўзнагароды беларускі лідар падпісаў 23 верасня.

Адзначаецца, што такой узнагароды Пугачова ўдастоена за значны ўклад у развіццё эстраднага мастацтва, а таксама ўмацаванне культурных сувязяў паміж Расіяй і Беларуссю.

Ала Пугачова з'яўляецца ўладальніцай званняў народны артыст СССР, народны артыст РСФСР і заслужаны артыст РСФСР. Акрамя таго 7 ліпеня 2006 года Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй прэмію прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Яна стала другой уладальніцай гэтай узнагароды - першым у 2005 годзе яе атрымаў кампазітар Андрэй Пятроў.