Вышынскі будзе весці перадачу "Сапраўдная Украіна" ў Расіі

У пачатку верасня журналіст прыбыў у Расію ў рамках абмену затрыманымі асобамі паміж Масквой і Кіевам.
Sputnik

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Кіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі будзе весці перадачу "Сапраўдная Украіна" на расійскім тэлебачанні, паведаміў генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

Павінен быў ляцець у Мінск. Вышынскі патлумачыў, як апынуўся на спецборце

"Кірыл Вышынскі будзе весці праграму "Сапраўдная Украіна" на расійскім тэлебачанні. З мэтай культуралагічнага пазнання Украіны, для таго каб мы маглі лепш зразумець гэтую краіну", - удакладніў спікер на форуме Саюза журналістаў "Уся Расія" ў Сочы.

Раней таксама было агучана, што журналіст зойме пасаду пастаяннага эксперта па пытаннях абароны правоў расіян за мяжой.

У канцы жніўня Кірыл Вышынскі быў вызвалены з-пад варты на Украіне. У наступным ён прыбыў у Расію ў рамках абмену затрыманымі асобамі паміж Масквой і Кіевам.

Кіраўнік партала быў арыштаваны ў маі 2018 года па падазрэнні ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе.

Вышынскі быў вызвалены пад асабістае абавязацельства. Бліжэйшыя слуханні па справе журналіста павінны прайсці 6 лістапада.