Грузінскія танцоры і беларускія музыкі выступяць на адной сцэне

Арганізатары абяцаюць спалучыць старажытную харэаграфію Грузіі з сучасным джазам у беларускім выкананні.
Sputnik

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Лепшыя джазмены Беларусі і грузінскі танцавальны фолк-мадэрн калектыў выступяць у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў падчас вялікага канцэрта, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

21 кастрычніка ў Мінску запланаваны выступ знакамітага грузінскага танцоўшчыка Гіві Кбілашвілі, які супрацоўнічаў з Каралеўскім нацыянальным ансамблем Грузіі і выступаў у многіх краінах свету не толькі ў якасці танцора, але і харэографа. У Беларусі яго ведаюць як саліста ансамбля LELO, што ўжо некалькі разоў збіраў аншлагі на сталічный сцэне.

Кбілашвілі прадставіць беларускаму гледачу танец, у якім будуць спалучацца старажытная харэаграфія Грузіі і сучасны джаз. Наведвальнікаў чакаюць не проста танцавальныя нумары, а сапраўдная імправізацыя. Арганізатары абяцаюць, што публіка зможа ў літаральным сэнсе слова "убачыць музыку і пачуць танец".

Беларускі бок прадставяць барабаншчык Назар Рэджыпаў, саксафаніст Андрэй Кляшчоў, гітарыстка і кантрабасістка Людміла Крукоўская і клавішнік Максім Лоскутаў.