Праз месяц адбудзецца падзея, якую ўвесь год чакаюць аматары кельцкай культуры: фестываль Самайн пройдзе ў сталічным Батанічным садзе. Што чакае гасцей фестывалю і чым у гэтым годзе збіраюцца здзіўляць арганізатары – у аглядзе Sputnik.
Таямніцы друідаў і гульні горцаў
Наведвальнікам давядзецца паблукаць па садзе – у гэтым годзе розныя інтэрактыўныя лакацыі будуць раскіданыя па ўсёй яго тэрыторыі. Арганізатары абяцаюць шмат цікавых пляцовак і запрашаюць, напрыклад, зазірнуць да шатландскай пяхоты, паўдзельнічаць у гульнях горцаў, а калі ёсць жаданне акунуцца яшчэ глыбей у мінулае – адшукаць сапраўдны лагер каменнага веку, прысвечаны самым першым шагам чалавека на зямлі.
Тых жа, хто, наадварот, жадае зазірнуць у будучыню, будзе чакаць варажбітка, якая з дапамогай рун і традыцыйных кельцкіх варожб прыадчыніць заслону таямніцы таго, што чакае.
Запрашаюць гасцей і паўдзельнічаць у традыцыйным вырэзванні з гарбузоў, а найбольш актыўных – наведаць майстар-клас ірландскіх танцаў або паспрабаваць сябе ў фехтаванні.
Будзе працаваць і рынак майстроў, на якім беларускія рамеснікі прапануюць наведвальнікам фэсту прыгожыя сувеніры.
Падсілкавацца і выпіць гарачага глінтвейну можна будзе на вялікай зоне фудкорту.
Музыка і вогненае шоу
Канцэртная пляцоўка размесціцца каля ўвахода ў "Аранжарэю". Патанчыць і сагрэцца халоднай беларускай восенню можна будзе пад гукі кельцкага панку ад ВСЁ_CRAZY, таксама на фестывыалі выступяць студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры", фолк-гурт PAWA, аўтарскі прает экс-удзельніка гуртоў "Яnkey", "Песняры", "Лявоны" і "Azazello" YANN ZHANCHAK, Доходяги Бэнд.
Парадуе прыхільнікаў выкананнем любімых кампазіцый на шатландскай дудзе і лідар кіеўскага гурта FRAM Аляксей Шкурапацкі.
Чакае гледачоў і ўжо стаўшы традыцыйным конкурс вогненых тэатраў, шоу хадулістаў, абрады друідаў, а таксама шоу "Гіганцкі Цмок".
Фестываль пачнецца ў 11:00, кошт уваходнага квітка – 10 бел.руб., для дзяцей да 6 гадоў – бясплатна.