МІНСК, 27 вер - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала перамогу ў паўфінале турніру ў кітайскім Ухань, паведамляе Sputnik.
У 1/2 беларуска сустракалася з першай ракеткай свету аўстралійкай Эшлі Барці. Сабаленка выйграла - 7:5, 6:4. Матч працягваўся 1 гадзіну 43 хвіліны.
"Вельмі рада выйсці ў фінал, асабліва тут", - сказала пасля перамогі Сабаленка.
У фінале прадстаўніца Беларусі сустрэнецца з мацнейшай у пары Элісан Рыске (ЗША) - Петра Квітава (Чэхія).
Цікава, што год таму Сабаленка таксама абыграла Барці на стадыі 1/2 фіналу ва Ухані. Затым у фінале яна была мацнейшая за эстонскую спартсменку Анэт Кантавейт.
Пасля Уханя Сабаленка адправіцца на турнір China Open у Пекін. Выступ яна пачне з другога круга, яе саперніцай стане пераможца матчу Дар'я Касаткіна (Расія) - Шуэй Пэн (Кітай).