Радыё

"Зайграйце мне Брамса": якім будзе канцэрт-адкрыццё фестываля Башмета

Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў пятніцу стартуе ў Мінску канцэртам Лонданскага Каралеўскага філарманічнага аркестра, 80 музыкаў ляцяць у Беларусь усяго на дзень, а іх інструменты едуць фурамі.
Sputnik
"Зайграйце мне Брамса": якім будзе канцэрт-адкрыццё фестываля Башмета

Мастацкі кіраўнік ХIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску, вядомы беларускі піяніст Расціслаў Крымер назваў прыезд у Беларусь лонданскага Каралеўскага філарманічнага аркестра вялікай культурнай падзеяй для краіны.

Лукашэнка павітаў удзельнікаў ХIV Міжнароднага фестывалю Башмета

"Па-першае, усё ж такі гэта адзін з вядучых аркестраў свету, які запісваўся з лепшымі музыкантамі свету, галоўныя дырыжоры былі такія як Уладзімір Ашкеназі, Шарль Дзютуа і гэтак далей, акрамя таго, яны з ABBA запісваліся, гімн УЕФА, і многое- многае іншае. Гэта, вядома, аркестр з велізарнай гісторыяй", - распавёў Крымер.

Музыкант успомніў, як у свой час вучыўся ў аспірантуры ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане, дзе меў гонар слухаць гэты аркестр і ацаніць яго выканальніцкі ўзровень.

"Шмат гадоў мы думалі пра тое, каб гэты аркестр прыехаў з класічнай праграмай у Мінск, і на сёння так зоркі склаліся, што гэта атрымалася, чаму мы вельмі рады і ганарымся. Такі вялікі склад - гэта вялікі кавалак працы падрыхтоўчай, большасць інструментаў дастаўляецца фурамі , гэта грандыёзны праект, які мы ўсе вельмі чакаем", - сказаў Крымер.

На концерте-адкрыцці фестывалю Юрыя Башмета ў пятніцу 27 верасня будзе гучаць музыка Бетховена, Ліста і Брамса, удакладніў суразмоўца Sputnik.