У Мінску пачалі адзначаць 30 гадоў Беларускай праваслаўнай царквы

Боская Літургія сабрала вернікаў на плошчы каля Свята-Духава кафедральнага сабора, сцэну размясцілі на вуліцы каля галоўнага ўваходу ў храм.
Sputnik

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Боская Літургія з нагоды 30-годдзя Беларускага экзархата РПЦ праходзіць у нядзелю ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

У Мінску пачалі адзначаць 30 гадоў Беларускай праваслаўнай царквы

Для набажэнства абраная плошча перад Свята-Духавым кафедральным саборам. На месцы сабраліся дзясяткі вернікаў.

У Літургіі прымае ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, а таксама запрошаныя госці.

У Мінску пачалі адзначаць 30 гадоў Беларускай праваслаўнай царквы

Для зручнасці вернікаў сцэну размясцілі на вуліцы каля галоўнага ўваходу ў храм, каб удзельнікам свята мог стаць кожны. Перад службай у людзей была магчымасць паспавядацца, а таксама дакрануцца да абразоў. На месцы працуюць царкоўныя крамы.

Плануецца, што Літургія будзе доўжыцца каля паўтары гадзіны.