Першы Статут ВКЛ быў зацверджаны ў 1529 годзе. Ён быў напісаны па-беларуску і пасля пераведзены на лацінскую і польскую мовы.
Выданне Статута паспрыяла станаўленню Вялікага Княства Літоўскага як прававой дзяржавы, хаця ў ім і былі некаторыя супярэчнасці. Дакумент уключаў нормы агульнага і крымінальнага права, ён складаўся з 13 раздзелаў, у якія пасля яшчэ ўносіліся дапаўненні, пакуль колькасць артыкулаў не павялічылася з 244 да 283.
Sputnik сабраў пяць цікавых фактаў пра першы Статут ВКЛ, які з'яўляецца сапраўдным помнікам не толькі прававой культуры свайго часу, але і беларускай мовы.