Радыё

Равін: шчырым раскаяннем чалавек можа "вярнуць" свой дрэнны ўчынак

Што неабходна зрабіць кожнаму іудзею ў яўрэйскі Новы год, распавядае галоўны равін Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання Беларусі (ЮРАБ) Мардэхай Райхінштэйн.
Sputnik
Равін: шчырым раскаяннем чалавек можа "вярнуць" свой дрэнны ўчынак

Іудзейскі свет 30 верасня сустрэў 5780-ы год ад стварэння свету. Ва ўсіх сінагогах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы, апагеем Рош ха-Шана стане традыцыйнае трубленне ў шофар - барановы рог.

"Мы павінны падумаць пра свае ўчынкі, што мы рабілі ў мінулым годзе, што ў нас было не так, што трэба выправіць. І тут прыходзіць адна вельмі ўнікальная з'ява ў яўрэйскай традыцыі "тшыва" - раскаянне.

Чалавек зрабіў нешта не так, нешта сапсаваў. Тым не менш, шчырым раскаяннем і добрымі справамі чалавек можа змяніць, як бы вярнуць назад свой дрэнны ўчынак", - адзначыў Райхінштэйн у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь.

Іудзейскі Новы год заўсёды адзначаецца ў розныя даты, таму што яўбрэі жывуць па месяцова-сонечным календары. Як правіла, свята выпадае на пачатак ці сярэдзіну восені.

Каментар галоўнага рабіна Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання Беларусі Мардэхая Райхінштэйна слухайце на радыё Sputnik Беларусь.