Sputnik адмовілі ў акрэдытацыі на канферэнцыю Кансерватыўнай партыі Брытаніі

Агенцтва звярнулася з запытам на акрэдытацыю за месяц да пачатку з'езду, а адказ з адмоўным рашэннем атрымала напярэдадні яго пачатку.
Sputnik

МІНСК, 30 вер - Sputnik. Расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik атрымала адмову ў акрэдытацыі на штогадовую канферэнцыю Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі за дзень да пачатку гэтага мерапрыемства.

МЗС Расіі адказаў на прэтэнзіі Францыі да Sputnik

Канферэнцыя пачалася ў нядзелю ў Манчэстэры, агенцтва звярнулася з заяўкай на акрэдытацыю за месяц да пачатку з'езду. Аргкамітэт мерапрыемства даслаў адмоўны адказ толькі позна ўвечары ў суботу. Прычыны такога рашэння арганізатары не назвалі.

"Акрэдытацыя для СМІ не прадастаўлена", - сказана ў лісце.

Сітуацыю, якая склалася, пракаментавалі ў расійскім МЗС: там паабяцалі, што ў дачыненні да брытанскіх СМІ будуць прынятыя сіметрычныя меры.

Раней у верасні агенцтва атрымала акрэдытацыю на аналагічную канферэнцыю апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі.

Канферэнцыя торы важная з пункту гледжання сітуацыі вакол Brexit і звязанага з ім палітычнага крызісу ў Вялікабрытаніі. Чакаецца, што на ёй у сераду выступіць прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі кансерватары не дапускаюць на сваю канферэнцыю прадстаўнікоў расійскага боку. У прыватнасці, год таму кіруючая партыя Вялікабрытаніі адмовіла супрацоўнікам пасольства РФ у Лондане ў наведванні свайго галоўнага штогадовага мерапрыемства.