Абітурыентам падрыхтавацца: стартуе рэпетыцыйнае тэсціраванне

У гэтым навучальным годзе планавалася падняць парогі балаў, пры якіх абітурыент можа падаваць дакументы ў ВНУ.
Sputnik

МІНСК, 1 кас - Sputnik. Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання 2019-2020 навучальнага года будзе праводзіцца ў кастрычніку-снежні гэтага года, паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.

Рэформа сістэмы адукацыі абмяркоўваецца ў Беларусі: што прапануюць

"Рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне ажыццяўляецца ў анлайн-рэжыме праз адзіную сістэму рэгістрацыі ў асабістым кабінеце ўдзельніка тэставання", - нагадалі ў РІКВ.

Пералiк устаноў адукацыi, на базе якіх будзе праходзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне, будзе размешчаны на сайце РІКВ.

Там таксама нагадалі, што былі выдадзеныя і паступілі ў продаж матэрыялы для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Рыхтавацца рэкамендуюць па зборнікам тэставых заданняў, сярод якіх ёсць і поўныя зборнікі тэстаў за 2014-2017 гады.

Да ўсіх заданняў дадзены адказы, прыведзены ўзоры бланка адказаў.

"З дапамогай дапаможнікаў старшакласнікі і абітурыенты будуць мець магчымасць не толькі сістэматызаваць і самастойна пракантраляваць свае веды, але і прасачыць асноўныя тэндэнцыі ў фарміраванні заданняў цэнтралізаванага тэсціравання", - адзначылі ў РІКВ.

У новым навучальным годзе таксама плануецца падняць парогі балаў, пры якіх абітурыент можа падаваць дакументы ў ВНУ. Пра гэта вясной гэтага года заяўляў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.