Слава Камісаранка лічыцца самым паспяховым беларускім гумарыстам. Апошнія сем гадоў ён увесь час жыве ў Маскве, але рэгулярна бывае на радзіме. У нейкі момант, калі на яго канцэртах стала гучаць шмат жартаў пра беларускага лідара, ён баяўся наступстваў. Але аказалася, што не трэба было баяцца.
Калі ў мяне жарты пра Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча выйшлі, я думаў мне ўсё. А ў выніку... Памятаю, мне трэба было пашпарт мяняць, я ехаў не на цягніку, не на самалёце, а на машыне. Там мяжы няма. Я прыехаў, а да мяне справы няма, усе жывуць сваім жыццём. А гэта была такая дзёрзкасць, так жартаваць (пра Лукашэнку - Sputnik). А цяпер на канцэртах мне крычаць "а пра бацьку дзе жарты?", - падзяліўся ўспамінамі Камісаранка у інтэрв'ю YouTube-канале "Сидаун".
Таксама адзін з самых папулярных беларускіх стэндап-комікаў узгадаў, мабыць, найбольш арыгінальны канцэрт у кар'еры. Справа была ў Казахстане, дзе па папярэдніх дамоўленасцях шоу замовіў 30-гадовы мужчына. Але ў нейкі момант нешта пайшло не так.
"Аказалася, што яму 60 гадоў, гэта нейкая вялікая "шышка", нейкі алігарх, - распавядае Камісаранка. - Выступ быў на закрытай базе, з казахскім КДБ, базы няма на картах, у нас забралі тэлефоны, пашпарты... Я выйшаў, а ўсе сышлі паліць. Думаю, мне выступаць? І тут нейкі голас з цемры "давай-давай, жартуй".