Прэзідэнт Беларусі павіншаваў сваю альма-матар з юбілеем

Гістфаку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта спаўняецца 85 гадоў; ў 1975 годзе гэты факультэт скончыў Аляксандр Лукашэнка.
Sputnik

МІНСК, 4 кас - Sputnk. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова.

Не хуліганіў і любіў спорт: якім быў Лукашэнка ў маладосці

"Гісторыя мае найважнае значэнне ў жыцці грамадства і дзяржавы. Бо яна не проста адлюстраванне мінулага. Гэта аснова выбару шляху развіцця краіны з апорай на самаідэнтычнасць, унікальныя духоўныя, культурныя, маральныя каштоўнасці народа", - гаворыцца ў прывітанні.

Па словах прэзідэнта, дзякуючы плённай працы выкладчыкаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце падрыхтаваны многія заслужаныя настаўнікі, палітолагі, журналісты, дзяржаўныя дзеячы.

"Глыбокія навуковыя даследаванні, якія вядуць выпускнікі гістарычнага факультэта, з'яўляюцца важкім унёскам у асэнсаванне нашай нацыянальнай спадчыны, выхаванне ў моладзі патрыятызму і пачуцця гонару за мінулае і сучаснае Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка сам з'яўляецца выпускніком гэтага факультэта. Каб стаць студэнтам, яму давялося вытрымаць вялікі конкурс, 11 чалавек на месца, успамінаў у інтэрв'ю Sputnik былы выкладчык Лукашэнкі Генадзь Волчак. Паводле яго слоў, будучага прэзідэнта адрознівалі лідарскія якасці. Ён быў грамадская дзейнасць, не хуліганіў і любіў спорт.