МІНСК, 5 кас - Sputnik. Больш за 373 тысячы чалавек паўдзельнічалі ў перапісе на раніцу суботы, паведаміў Белстат.
"На 11.00 5 кастрычніка 2019 года ў рэспубліцы прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва 373,8 тысячы чалавек", - распавялі ў камітэце.
Пры гэтым беларусы актыўна выкарыстоўваюць магчымасць дасылаць звесткі пра сябе ў Нацыянальны статыстычны камітэт анлайн. Праз інтэрнэт перапісалася 181 тысяча чалавек. Магчымасць прыняць удзел у перапісе праз інтэрнэт з'явілася ў грамадзян нашай краіны ўпершыню.
Перапіс стартаваў 4 кастрычніка і будзе доўжыцца да 30 кастрычніка.
Усяго беларусам прапануюць адказаць прыкладна на 50 пытанняў. На аснове дадзеных перапісу ў рэспубліцы будзе прымацца шэраг ключавых рашэнняў, уключаючы прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця, мясцовыя бюджэты і іншае.