Беларускія прыказкі і прымаўкі часам маюць двайное дно – "хвосцік", які мы звычайна адкідваем у маўленні. Чаму так? Часам прыказка здаецца занадта доўгай, а яе сэнс зразумелы і без апошняй часткі.
Але бывае, што менавіта прапушчаныя часткі прымавак захоўваюць галоўны сэнс. Гавораць, напрыклад: у здаровым целе здаровы дух, але ёсць і працяг: рэдкая ўдача. Або: адзін у полі не воін (а падарожнік).
Ці ведаеце вы, як гучаць беларускія прыказкі ў "поўным" варыянце? Пагартайце карткі, каб праверыць сябе.