Нас чакаюць замаразкі: халоднае паветра ідзе з поўначы

Ночы ў гэтыя выхадныя чакаюцца прахалодныя - тэмпература паветра апусціцца ніжэй за нуль, днём будзе каля дзесяці градусаў цяпла.
Sputnik

МІНСК, 6 кас - Sputnik. Халоднае надвор'е з начнымі замаразкамі ўсталюецца 6-7 кастрычніка, паведамілі ў Гідраметцэнтры.

Халодныя няўстойлівыя паветраныя масы паступаюць у Беларусь з паўночных мораў.

У нядзелю, 6 кастрычніка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах кароткачасовыя ападкі - дождж і мокры снег. Вецер паўночны, умераны.

Ноччу на большай тэрыторыі Беларусі тэмпература можа апусціцца да 0..-4°С, у некаторых рэгіёнах будзе цяплей - да +1..+6°С. Максімальная тэмпература днём ад +2°С па поўначы да +10°С па паўднёвым усходзе.

У панядзелак, 7 кастрычніка, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі. Ноччу - слабы галалёд. Вецер паўночны, паўночна-заходні слабы да ўмеранага.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі - тэмпература апусціцца да 0..-5°С, месцамі +1..+4°С. Максімальная тэмпература днём +2..+7°С.