Фотафакт: у Мінску выпаў першы снег

Хоць да каляндарнай зімы застаецца яшчэ амаль два месяцы, раніцай 7 кастрычніка шматлікім мінчанам давялося адчышчаць ад снегу шкло і дахі сваіх аўто.
Sputnik

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Першы ў гэтым годзе снег пабачылі мінчане раніцай у панядзелак.

Хоць да каляндарнай зімы застаецца яшчэ амаль два месяцы, раніцай 7 кастрычніка многім давялося адчышчаюць ад снежнага налёту шкло і дахі сваіх аўто.

Фотафакт: у Мінску выпаў першы снег

Восень-2019 выдалася нечакана халоднай: ацяпляльны сезон пачалі яшчэ 23 верасня з-за рэзкага і даволі працяглага пахаладання.

І прагнозы сіноптыкаў застаюцца даволі суровымі: у панядзелак удзень чакаецца ад +2°С на поўначы рэспублікі да +10°С у паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Ноччу прагназуюць слабы галалёд. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-заходні.

У Мінску днём чакаецца +3-5°С, магчымы мокры снег.