Беларусь павялічыць вытворчасць малака, але ненашмат

Паводле слоў намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, рэнтабельнасць продажу малака ў першым паўгоддзі склала 19,3%.
Sputnik

МІНСК, 8 кас - Sputnik. Больш за 7,2 мільёна тон малака плануецца атрымаць у Беларусі па выніках гэтага года, распавёў "Сельскай газеце" намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыль.

Намеснік міністра адзначыў, што вытворчасць малака - адна з самых эфектыўных галін жывёлагадоўлі.

"Рэнтабельнасць яго продажу ў мінулым годзе - 18,7%, за першае паўгоддзе гэтага - 19,3%. Растуць і аб'ёмы: за восем месяцаў гэта 100,1% да мінулага года пры надое ад каровы 3403 кілаграмаў. З дадаткам працавалі гаспадаркі і у верасні", - выказаўся ён.

Па словах Брыля, дасягнуты ўзровень вытворчасці дазваляе забяспечыць выкананне пастаўленай на гэты год задачы - атрымаць звыш за 7270 тысяч тон малака (103,3% да папярэдняга года). Надой ад каровы пры гэтым чакаецца на ўзроўні не менш як 5180 кілаграма.

У мінулым годзе Беларусь атрымала 7,2 мільёна тон малака. Да гэтага часу рэспубліка не пераадолела максімальны ўзровень савецкай вытворчасці: ў 1990 малака ў Беларусі здабылі 7,457 мільёна тон. Зрэшты, нягледзячы на ​​гэта, наша краіна ўваходзіць у топ-5 найбуйнейшых экспарцёраў малака ў свеце.