МІНСК, 9 кас - Sputnik. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі вылучаны больш за 700 чалавек, сведчаць дадзеныя Цэнтрвыбаркама рэспублікі.
Напярэдадні ў краіне завяршыўся перыяд вылучэння кандыдатаў. Пасля гэтага пройдзе этап праверкі прадстаўленых імі дакументаў і рэгістрацыі, якая скончыцца 17 кастрычніка.
Усяго ў ЦВК паступіла 824 камплекты дакументаў, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучаны 703 чалавекі, з іх 424 - палітычнымі партыямі, 272 - шляхам збору подпісаў і 128 - працоўнымі калектывамі (некаторыя прэтэндэнты выкарыстоўвалі не адзін спосаб вылучэння).
Самай актыўнай партыяй стала Ліберальна-дэмакратычная - яна на сёлетнія выбары вылучыла 107 прадстаўнікоў.
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, за права ўвайсці ў склад новага парламента будуць змагацца 34 дэпутаты дзеючага склікання.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца ў Беларусі 17 лістапада. Грамадзяне рэспублікі змогуць прагаласаваць на больш чым 5,8 тысячы участкаў. Усяго ў парламент абяруць 110 дэпутатаў.