МІНСК, 9 кас - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка можа быць прызнана лепшай тэнісісткай верасня, перадае Sputnik.
Саперніцамі Арыны ў бітве за тытул лепшай тэнісісткі месяца выступяць Караліна Плішкава (2-і нумар WTA) і Наомі Осака (3-і нумар WTA). Сабаленка займае 16-е месца.Такое званне беларуска можа атрымаць, калі набярэ больш за ўсіх галасоў на сайце WTA. Дарэчы, выказаць сваё меркаванне падчас галасавання можа любы жадаючы. Пераможца будзе абвешчаны 14 кастрычніка, само галасаванне скончыцца 12-га чысла.
Нагадаем, у верасні мінулага года па выніках таго ж галасавання Арына Сабаленка ўжо была названая лепшай тэнісісткай месяца.