Адзін з топавых відэаблогераў Беларусі, а зараз і музыкант Дзіма Ермузевіч 11 кастрычніка выпускае свой першы сольны альбом.
Ермузевіч - адзін з першых беларускіх відэаблогераў з Гомеля. Ужо ў 16-гадовым узросце яго блог на Youtube налічваў сотні падпісчыкаў. Відэаблог папулярнага беларуса складаецца з лайфстайл ролікаў і папулярных "чэленджаў", а колькасць яго падпісчыкаў у Instagram складае больш за 800 тысяч чалавек.
Дзіма Ермузевіч афіцыйна перакваліфікаваўся з простага блогера ў блогера-музыку: зорка тынэйджараў выпусціў свой першы сольны альбом.
Дэбютная пласцінка новаспечанага выканаўцы - "Як любіш ты" складаецца з шасці кампазіцый. Песні Ермузевіча - ода поп-музыцы нулявых і любові, якія дакладна ацэняць усе фанаты ўзыходзячай зоркі.